Меч князя Вячкі
1987 г.
Отрывок из книги
Тэўтон, затаіўшы дыханне, як скамянеў побач. У цемры ён здаваўся Брацілу драўляным ідалам-балванам, якія стаяць, хаваючыся ад папоў і князёў, на здзічэлых лясных капішчах Полацкай зямлі. — Час ісці,— нарэшце выдыхнуў тэўтон, пераклаў нож з правай рукі ў левую і шырока перахрысціўся. — З намі бог і святая дзева Марыя. Потым наблізіў свой твар да Брацілы, амаль крануўся Брацілавай шчакі, прашаптаў: — Ты помніш клятву, якую мы далі епіскапу Альберту? Тэўтон быў белатвары і драбнавокі. Вочы маленькія, як недаспелыя лясныя арэшкі.
— Помню, — сказаў Браціла. — Паўтары нашу клятву. — Імем апостальскай рымскай царквы, імем яе малодшай дачкі — царквы рыжскай клянемся пайсці ў Кукейнос, узяць душу нягоднага Вячкі, дзе б ён ад нас ні хаваўся, і ўручыць гэтую сляпую і дзікую душу ў найсправядлівейшыя богавы рукі. — Добра, — аднымі вуснамі ўсміхнуўся тэўтон. — Вячка павінен загінуць. Такая воля ўсявышняга. Амен. Браціла згодна хітнуў галавой, моўчкі глядзеў перад сабой у цемень. У яго быў вельмі востры зрок, зрок рысі, што водзіцца ў лясах ля стольнага Полацка, і за некалькі сажняў уперадзе, там, дзе пачынаўся абарончы роў, ён убачыў кусцікі нейкай дзіўнай травы. Гэтая трава, доўгая, прамая, з калючымі пругкімі мяцёлкамі на самым версе, вельмі нагадвала стрэлы з лука, што ўпіліся ў зямлю. «Дрэнны знак», — падумаў Браціла.
Комментарии:
Популярные книги
Кодекс Охотника. Книга XIII
13. Кодекс Охотника
Фантастика
:боевая фантастика
,попаданцы
,аниме
.
7.50
рейтинг книги
Камень
1. Камень
Фантастика
:боевая фантастика
.
6.80
рейтинг книги
Шайтан Иван 5
5. Шайтан Иван
Фантастика
:попаданцы
,альтернативная история
,историческое фэнтези
.
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты
5. Гибрид
Фантастика
:попаданцы
,технофэнтези
,аниме
,сказочная фантастика
,фэнтези
.
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII
18. Дорогой барон!
Фантастика
:юмористическое фэнтези
,попаданцы
,аниме
.
5.00
рейтинг книги
Крестоносец
7. Помещик
Фантастика
:героическая фантастика
,попаданцы
,альтернативная история
.
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 20
20. Двойник Короля
Фантастика
:аниме
,фэнтези
,попаданцы
.
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь
1. Моя простая курортная жизнь
Проза
:современная проза
.
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV
15. Дорогой барон!
Фантастика
:юмористическое фэнтези
,попаданцы
,аниме
.
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3
3. Пожиратель
Фантастика
:городское фэнтези
,аниме
,сказочная фантастика
,фэнтези
,попаданцы
.
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life
Любовные романы
:современные любовные романы
,love action
.
5.00
рейтинг книги
Брат мужа
Любовные романы
: .
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12
12. Черный маг императора
Фантастика
:юмористическое фэнтези
,попаданцы
,аниме
,сказочная фантастика
,фэнтези
.
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос
9. Фронтир
Фантастика
:боевая фантастика
,космическая фантастика
,космоопера
.
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1
1. Неправильный лекарь
Фантастика
:городское фэнтези
,попаданцы
,аниме
,фэнтези
.
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV
14. Кодекс Охотника
Фантастика
:боевая фантастика
,попаданцы
,аниме
.
5.00
рейтинг книги
Мы – Гордые часть 8
8. Стальные яйца
Фантастика
:попаданцы
,аниме
,фэнтези
.
5.00